Музыкі Юлія Марчанка, Пятро Марчанка і Антон Шніп з гурта Irdorath — на волі

Трое з пяці музыкаў беларускага фэнтэзі-фолк-гурта Irdorath сёння выйшлі на волю. Гэта — Юлія Марчанка, Пятро Марчанка і Антон Шніп, якія цалкам адбылі свой тэрмін у 1,5 гады пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, што калектыў Irdorath быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач. 28 снежня 2021 года Юліі Марчанка, Пятро Марчанку і Антону Шніпу прысудзілі паўтары года калоніі строгага рэжыму, 14 снежня 2021 года салістцы гурта Надзеі Калач і яе мужу Уладзіміру — два гады. Яны яшчэ знаходзяцца за кратамі.

Усе музыкі гурта былі прызнаныя палітвязнямі. Супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!