Netflix можа набыць вялікі пакет украінскіх фільмаў

Культура
Кадр з фільму «Снайпер. Белы крумкач». Фота: suspilne.media.

На стрымінгавай платформе Netflix могуць з’явіцца да 14 украінскіх праектаў, – піша suspilne.media.

Сярод іх «Снайпер. Белы крумкач», «Шалёнае вяселле», «Лепшыя выходныя». Пра гэта паведамляе выданне Forbes.

У верасні на платформе ўжо з’явіліся фільмы «Бурштынавыя капальні», «Сустрэча аднакласнікаў» і «Дзікае поле» паводле рамана Сяргея Жадана «Варашылаўград».

У сакавіку Netflix адмовіўся ад трансляцыі расійскіх федэральных каналаў, прыпыніў працу ў Расіі, выдаліўшы сваё прыкладанне з App Store і Google Play.

8 верасня стала вядома, што Netflix адкрыў у Варшаве прадстаўніцтва, якое будзе працаваць на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Сярод краін пазначана Украіна.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: