Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius абвясцілі збор ідэй на першы хакатон праектаў для культуры Беларусі «Культурны код». Падзея адбудзецца 9-11 верасня 2022 года і будзе адкрыта для ўдзельнікаў і ўдзельніц з любой кропкі свету.
Ды менавіта сёння самы гарачы час для рэгістрацыі на мерапрыемства, падкрэсліваюць арганізатары.
Каго запрашаюць на хакатон, ці як іначай можна назваць падзею — форум і спаборніцтва распрацоўшчыкаў цікавых праектаў на сумежжы культуры і IT?
Якія ідэі можна прапанаваць для ўдзелу?
Самыя моцныя ідэі і каманды па выніках хакатону змогуць прайсці акселерацыйную праграму, якая будзе доўжыцца тры месяцы, і дапрацаваць свае ідэі пры падтрымцы экспертаў.
Сярод ментараў форуму ўжо заяўлены: стваральнік платформ «Голос», Digital Belarus, IT-прадпрымальнік Павел Лібер, IT-прадпрымальнік з экспертызай у blockchain і fintech тэхналогіях Сяргей Казлоўскі, бізнес-аналітык і прадуктовы менеджар (В2В праекты і прадукты) Ганна Хаменка, CEO & Founder Imaguru Startup HUB Таццяна Марыніч, Co-Founder Imaguru Startup HUB Анастасія Хамянкова, кіраўнік Беларускай Рады культуры, арт-менеджар і прадзюсар Сяргей Будкін.
Фармат хакатона – гібрыдны: класічны афлайн-марафон на 48 гадзін у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius дапоўніцца анлайн-падключэннем каманд з любых кропак свету.
Рэгістрацыя на падзею адкрытая проста зараз. А падрабязней даведацца пра «Культурны код» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram