У сакавіку ў кватэру Кацярыны Якаўленкі ў Ірпені трапіла ракета. Гаспадыня за некалькі дзён да гэтага з’ехала. Вярнуўшыся дадому, яна запланавала зрабіць тут выставу, піша «Суспільне культура».
Да поўнамаштабнага ўварвання Кацярына Якаўленка была журналісткай і даследчыцай сучаснага мастацтва. Гэта яе першы самастойны куратарскі праект.
Назва аднадзённай выставы «Усе баяцца пекара, а я дзякую» — гэта гісторыя пра мясцовага пекара, які кожны дзень ездзіў пад абстрэламі са сваёй вёскі ў краму, каб спячы людзям хлеб.
Галоўны пасыл выставы — падзяка да гэтага пекара, да людзей у чарзе па хлеб, якія дзяліліся сваімі гісторыямі і думкамі, да абаронцаў і валанцёраў, дзякуючы якім Кацярыне ўдалося выехаць з Ірпеня ў пачатку сакавіка.
З моманту, калі Кацярына вырашыла рабіць выставу, да адкрыцця прайшло менш за два месяцы. Яна кажа, што такія праекты немагчыма доўга рыхтаваць, бо гэта імгненная рэакцыя на рэчаіснасць.
Адно са слоў падзякі Кацярына Якаўленка прысвячае валанцёрам, якія разабралі завалы і сабралі ацалелыя рэчы на падаконніку. Разам з гэтымі рэчамі стаяць працы мастака Анатоля Сцепаненкі.
Кватэра Кацярыны знаходзіцца на апошнім паверсе чатырохпавярховага дома. Ракета патрапіла ў дах, другі асколак таксама трапіў у бакавую сцяну. Жыхары дома самастойна збіраюць грошы, каб адрамантаваць дах.
Дапамагчы ім можна тут.
Праца Стаса Турына «Дзякуй». Фота: Марыя Бліндзюк, «Суспільне культура».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: