Інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале BY_culturе. Затрыманне адбылося ўчора, 18 жніўня.
Дзе зараз утрымліваецца мастак, чаму быў затрыманы, — пакуль невядома. Крыніцы Reform.by, пацвердзіўшы факт затрымання, гэтаксама не дадалі дадатковых звестак.
Генадзь Драздоў — мастак у галіне графікі і жывапісу. З 2011-га да 2016-га ўзначальваў Раду творчай суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў — суполкі, якая была створана з мэтай развіцця нацыяльнага мастацтва, зберажэння і памнажэння мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны, нацыянальнага адраджэння.
Найбольш значныя творы: «Малітва аб незалежнасьці Беларусі», «Рэхаформ», «Вяртаньне блуднага сына», «Шлях вузкай брамай», «Час восені», «Пакінуты Беларускі дом», «Фрагмэнты беларускага барока».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: