Фотаздымкі Алены Зяленскай, якія для часопіса Vogue зрабіла вядомая амерыканская фатографка Эні Лейбавіц, выклікалі хвалю абмеркаванняў.
З поглядам Эні Лейбовіц на першую ледзі Украіны, якую фатографка здымала, у тым ліку, у аэрапорце «Антонов», у пасёлку Гастомель, дзе адбывалі ваенныя дзеянні, не пагадзіліся многія.
У прыватнасці, расійскі фатограф Сяргей Максімішын папракнуў амерыканскую аўтарку ў неадпаведнасці яе мовы фотаграфіі прадмету, які выяўляецца: «Гламур, по моему скромному мнению, не тот язык, на котором следует говорить о войне».
«Ідэя зоны канфлікту ў якасці фону для здымкі для @voguemagazine — гэта подла», — напісаў нямецкі мастакі і актывіст Адам Брумберг.
У самім жа ўкраінскім грамадстве, у пэўнай яго часткі, абурэнне выклікалі больш «празаічныя» рэчы — тое, што спадарыня Алена на здымках Лейбавіц не адпавядае традыцыйнаму вобразу жанчыны. Ды ў прыватнасці, хвалю крытыкі ўзняла постаць першай ледзі Украіны на вокладцы часопіса.
Менавіта рэакцыя ўкраінскай супольнасці падштурнула жанчын-валанцёрак грамадскай арганізацыі «Марш Жінок» запусціць флэш-моб у падтрымку Алены Зяленскай.
«Хваля супраціву і непаразуменняў у грамадстве паднялася толькі таму, што першая ледзі «наважылася» кінуць выклік устояным уяўленням аб вобразе жонкі прэзідэнта. Але фотасесія і вокладка VOGUE былі менавіта пра Алену Зяленскую, як пра асобу, як аб’ект дзеяння, а не дадатак да мужа», — дала каментар украінская фемінісцкая ініцыятыва.
«На фота мы бачым Олену Зяленскую, жанчыну, якая ўвабрала ў сябе і адлюстравала партрэт практычна кожнай жанчыны нашай краіны — рашучай, стомленай, але гатовай працягваць абараняць сваю краіну, быць з ёй і за яе.
Мы лічым гэта фота геніяльным, за што мы таксама вельмі ўдзячныя @annieleibovitz, выдатнаму фатографу нашага часу, — падкрэслілі жанчыны арганізацыі, якая займаецца гуманітарнай дапамогай.- Жанчына, якая глядзіць на фота, — гэта кожная з нас, усе валанцёркі «Марш Жінок». Моцныя, стомленыя, рашучыя. Гатовы быць тут і цяпер, рабіць усё магчымае з тым, што ёсць, дзе мы знаходзімся.
І гэта ўсё жанчыны Украіны», — выказалі яны сваю думку.
Валанцёркі арганізацыі зрабілі фатаграфіі, паўтарыўшы позу спадарыні Алены Зяленскай. Выказванне жанчын атрымала тысячы перапостаў. Флэш-моб падтрымалі іншыя ўкраінкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: