Светлана Тихановская поздравила беларусов с Днем независимости

Светлана Тихановская поздравила беларусов с Днем независимости 27 июля. В этот день 32 года назад Верховный совет БССР принял декларацию «О государственном суверенитете Беларусской Советской Социалистической Республики».

27 ліпеня – гэта дзень, які быў Днём Незалежнасці Беларусі да пачатку рэжыму. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Чаму гэты дзень перастаў быць святам у Беларусі? Бо на рэферэндуме 1996 года Лукашэнка перанёс Дзень Незалежнасці на 3 ліпеня. Так Беларусь стала адзінай постсавецкай краінай, дзе Дзень Незалежнасці ніяк не звязаны з незалежнасцю ад СССР.

Калісьці я і сама не ведала, чаму гэты дзень такі важны. Не бачыла адрозненняў паміж 27 ліпеня і 3 ліпеня. Думала, што калі я «не лезу ў палітыку», то і мяне яна ніколі не закране. Я памылялася. А ў гэты час шмат хто ўжо працаваў дзеля таго, каб Беларусь мела сапраўдную незалежнасць.

Краіна існуе, пакуль яна незалежная. Яе можна параўнаць з дарослай сям’ёй, якая ўстала на ногі, абзавялася сваім жыллём, навучылася кіраваць сваім бюджэтам і ўжо не хоча ад кагосьці залежаць. Але раптам такой сямʼі прапануюць вярнуцца ў камуналку і жыць разам з чужынцамі. Няма такіх семʼяў, якія б пагадзіліся.

Патэлефануйце сёння сваім сябрам, бацькам, бабулям і дзядулям. Распавядзіце ім гісторыю гэтага дня, калі яны яе не ведаюць. Сапраўдная незалежнасць трымаецца не на палітыках і чыноўніках. Яна трымаецца на людзях, якія ведаюць, што мы беларусы – а не нейкі іншы народ. Яна трымаецца на людзях, якія ганарацца тым, што мы беларусы – ганарацца нашымі продкамі, нашымі перамогамі, нашымі сімваламі і нашымі святамі.

Я ўдзячная ўсім, хто аддаў свае сілы на дасягненне Беларуссю суверэнітэта – і на абарону яго рэальнага сэнсу. У гэтыя цяжкія дні я заклікаю ўсіх беларусаў памятаць пра сапраўдны Дзень Незалежнасці. Я зычу нам усім заставацца беларусамі, у якіх абставінах мы б ні знаходзіліся. І тады Беларусь ніколі не знікне, а будзе сапраўды незалежнай і развітай краінай.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!