Ва ўкраінскім Мікалаеве правядуць кінафестываль у сховішчы

В мире
Мікалаеў. Фота: slovoidilo.ua.

Кінафестываль пад назвай «Тактичная пауза. Українське кіно в Миколаєві» пройдзе з 27 па 31 ліпеня, паведамляе Українська Кіноакадемія. У мэтах бяспекі дакладны час і месца не паведамляюцца: гледачы будуць апавешчаныя па пошце.

Уваход на ўсе сеансы вольны, па рэгістрацыі, але колькасць месцаў абмежавана.

Тэрмін «тактычная паўза» азначае кароткачасовае зацішша баявых дзеянняў з мэтай перагрупоўкі і нарошчвання сіл.

«Я лічу, што ўкраінскае кіно можа стаць своеасаблівай тактычнай паўзай для валанцёраў, жыхароў Мікалаева і хаця б крыху зарадзіць іх энергіяй. Для паказаў мы абралі тыя ўкраінскія фільмы, якія змянілі сваё гучанне ў новай рэальнасці…Таксама ў падборцы шмат карцін, якія былі ў кароткім пракаце або не былі ў пракаце ў горадзе», — каментуе адзін з арганізатараў фестывалю кінажурналіст Аляксей Малышэнка.

У праграме фэсту — «Мае думкі ціхія» Анатоля Лукіча, «Стоп-Зямля» Кацярыны Гарнастай, «Першая сотня» Юрыя Грузінава, Юліі Шашковай і Яраслава Пілунскага ды іншыя істужкі.

Падзея зладжана разам з Грамадскай арганізацыяй  «ДОФ» Дзімтрыя Давідзенкі.

Мікалаеў — горад у паўднёвай частцы Украіны, які неаднаразова з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну абстрэльваўся расійскімі войскамі. Только 29 чэрвеня расіяне выпусцілі па Мікалаеву больш за 10 ракет. Пры разбурэнні пяціпавярховага дома загінула мінімум чацвёра, яшчэ чацвёра мірных жыхароў былі паранены. Ракетныя ўдары па Мікалаеве былі нанесены і ў ліпені.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: