Сегодня в суде Московского района Минска был озвучен приговор супругам Змитру и Насте Дашкевичам. Змитра приговорили к 1,5 годам колонии, Насту — к 3 годам домашней «химии», сообщает правозащитный центр «Весна».
Правозащитники опубликовали заключительные слова, прозвучавшие на судебном заседании. Змитер в нем заявил об избиении.
«Што адбываецца зараз, немагчыма зразумець. Калі падчас арышту мяне білі пры маёй жонцы цяжарнай і казалі: «Что говорит этот человек? Пусть говорит нормально. Пусть нормально разговаривает». Калі везлі ў машыне, гэты губопавец сказаў: «Я б цябе знішчыў за адно толькі тое, што ты дзяцей у гэта ўцягнуў!» Я кажу: «Паслухай, што я раблю ня тое?» Ён: «Ну вось лісты пішаце, мы пазнаходзілі лісты, далучылі да крымінальнай справы». Знайшлі лісты, якія дзеці нашыя пісалі Марыі Калеснікавай — «Маша, мы молімся за цябе, мы любім цябе». Вось гэта злачынства — дзеці пішуць лісты палітвязням.
Калі мяне арыштоўвалі на Акрэсціна па крымінальнай справе, таксама губопаўцы смяяліся: «Жонка будзе нараджаць у турме». Я думаў, што гэта самы страшны дзень у маім жыцці, але сёння, напэўна, яшчэ страшнейшы.
Настачка, прабач мне, што я цябе ў гэта ўцягнуў. Ня мог уявіць ніколі, што такое можа з намі адбыцца. Я ўвесь час разважаў, што я нясу гэты крыж, але я ня мог падумаць у страшным сьне, што я ўскладу гэты крыж на цябе. Даруй мне, што я так мала думаў пра цябе. Я кахаю цябе і малюся за цябе і за нашых дзетак, за неданошанага Даніільчыка нашага … (плача). Ты святая жанчына… Я не ведаю такіх… Даруй, што я падвёў цябе.
Я не разумею, што адбывацца… Людзі з вышэйшымі юрыдычнымі адукацыямі лічаць, што злачынца — гэта той, хто супраць гвалту выйшаў, а не той, хто робіць гвалт. Злачынцамі яны лічаць таго, хто хоча праўды, а не таго, хто кажа «Часам не да законаў». Спадзяюся на Божую волю, хоць я не разумею, што адбываецца, скажу вам так».
Наста в заключительном слове попросила не разлучать ее с детьми.
«Я не рыхтавала апошняе слова. Я выбачаюся, што я хачу сказаць, я вельмі прашу вас не разлучаць нас з нашымі дзецьмі. Са сваіх сваякоў аб іх можа паклапаціцца толькі мой тата. Гэта чалавек, які перажыў два інфаркты, ён не справіцца. Малодшаму сыну няма і месяца, у яго ёсць пытанні па здароўі… Я б вельмі хацела папрасіць вас скарыстаца магчымасцю выкарыстаць любыя іншыя магчымасці віды пакарання, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Сёння дзеці маліліся, каб выйшаў тата, каб гэта былі апошнія турботы ў іх жыцці (плача). Я не ведаю, як яны перажывуць, калі даведаюцца, што не прыйшла іх мама. Я вельмі вас прашу не пазбаўляць мяне магчымасці быць з дзецьмі, клапаціцца пра іх. Усё, дзякуй».
Змитра и Насту обвиняли по статье 342 УК Беларуси — организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них. По версии следствия, они принимали участие в акции протеста 23 августа 2020 года в Минске.
Суд над Дашкевичами начался 11 июля. Оба отказались давать показания и признали только то, что присутствовали на марше в тот день.
Змитер был задержан в марте 2022 года. До суда он находился в СИЗО. Месяц назад у Дашкевичей родился сын – это четвертый ребенок в семье.