Міжнародны фэст-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі адбудзецца сёлета 6-7 жніўня.
Адзін з арганізатараў падзеі — культурны падзвіжнік і рэжысёр Мацвей Сабураў — паведаміў у Тэлеграм-канале SPRAVA пра першых удзельнікаў фестывалю. На сцэне ля Чарэйскага возера выступяць містычны аркестр ОКО, электронны дарк-этнапраект DAH, шаманскі музыка tochka K. Вядуцца перамовы з іншымі артыстамі: у прыватнасці, адным з выступоўцаў можа быць Сяргей Пукст.
Сёлета фестываль у вёсцы Белая царква ўвёў новую сістэму білетаў: акрамя звычайных, кошт якіх складае 50 рублёў, арганізатары ўвялі сацыяльныя білеты па 30 рублёў і білеты падтрымкі па 70 рублёў.
«Гэта наша праца, праца музыкаў і нашых шаноўных удзельнікаў. Вы можаце выбраць любы варыянт, які вам падыходзіць, і далучыцца, нам будзе прыемна!» — звярнуўся да публікі Мацвей Сабураў.
Гэтаксама з’яўляюцца дзейнымі білеты за 2020 год: тыя гледачы, якія імі не скарысталіся, могуць смела выпраўляцца ў Віцебскую вобласць у Чашніцкі раён.
Нагадаем, што летась і пазалетась фестываль ля Чарэйскага возера быў перанесены з-за пандеміі і «сітуацыі, якая склалася ў краіне». Сёлета фэст месца, які ладзіцца ў вёсцы Белая Царква з 2017 года, чакае каля тысячы наведвальнікоў.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: