Фундацыя TUTAKA 31 студзеня завяршае прыём заявак на ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых.
Патрабаванні для ўдзелу наступныя: трэба запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org да 31 студзеня 2024 года.
Удзельнікі конкурсу дзеляцца на чатыры ўзроставыя катэгорыі:
Удзельнічаць у конкурсе могуць выключна непрафесійныя дэкламатары.
Рэпертуар складаецца з аднаго верша/сэнсоўнай часткі паэмы ці празаічнага твора/часткі твора, не даўжэй за 3,5 хвілін, абавязкова на беларускай мове (літаратурны і дыялектныя варыянты).
Кваліфікаванае журы ацэніць дэкламатараў па наступных крытэрыях:
Асновай для вынясення рашэння з’яўляецца праслухоўванне і прагляд кожным членам журы ўсіх відэаматэрыялаў удзельнікаў конкурсу.
Фінал конкурсу пройдзе ў Тэатры лялек (Беласток) 20 лютага.
Удзельнікі, якія пройдуць у фінал, будуць запрошаныя арганізатарам конкурсу ў Беласток, каб вызначыць пераможцаў. Існуе магчымасць выступу ў фінале ў фармаце анлайн праз ZOOM. Квіткі ад месца пражывання да месца правядзення фінала конкурсу, а таксама пражыванне фіналістаў у Беластоку арганізатарам не аплачваюцца.
Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 года адбудзецца ўрачысты фінал.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
Падрабязнасці і анкета ўдзельніка на сайце фундацыі Tutaka.
Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур і забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram