31 студзеня завершыцца прыём заявак на Дэкламатарскі конкурс, прымеркаваны да Дня роднай мовы

Культура

Фундацыя TUTAKA 31 студзеня завяршае прыём заявак на ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых.

Патрабаванні для ўдзелу наступныя: трэба запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2024 года.

Удзельнікі конкурсу дзеляцца на чатыры ўзроставыя катэгорыі:

  • I катэгорыя — дзеці ад 5 да 8 гадоў,
  • ІІ катэгорыя — дзеці ад 9 да 12 гадоў,
  • IIІ катэгорыя — моладзь ад 13 да 17 гадоў,
  • IV катэгорыя — дарослыя ад 18 гадоў.
  • V адмысловая катэгорыя — “мастацкае відэа”. Ролік павінен быць створаны на падставе твора беларускай паэзіі ці прозы, — і гэта павінна быць змешчана ў відэашэрагу, агучцы ці іншых мастацкіх сродках. Фільм не павінен быць даўжэйшым за 3,5 хвіліны. У гэтай катэгорыі ацэньваюцца відэаролікі, створаныя з выкарыстаннем мастацкага крэатыўнага падыходу да афармлення відэароліка.

Удзельнічаць у конкурсе могуць выключна непрафесійныя дэкламатары.

Рэпертуар складаецца з аднаго верша/сэнсоўнай часткі паэмы ці празаічнага твора/часткі твора, не даўжэй за 3,5 хвілін, абавязкова на беларускай мове (літаратурны і дыялектныя варыянты).

Кваліфікаванае журы ацэніць дэкламатараў па наступных крытэрыях:

  • падбор рэпертуару (мастацкая каштоўнасць твораў і выканальніцкія здольнасці дэкламатараў),
  • тэхніка і выразнасць вымаўлення,
  • агульная мастацкая выразнасць,
  • у катэгорыі “мастацкае відэа” пад увагу будуць прымацца крэатыўнасць, якасць мантажу і аператарскай працы.

Асновай для вынясення рашэння з’яўляецца праслухоўванне і прагляд кожным членам журы ўсіх відэаматэрыялаў удзельнікаў конкурсу.

Фінал конкурсу пройдзе ў Тэатры лялек (Беласток) 20 лютага.

Удзельнікі, якія пройдуць у фінал, будуць запрошаныя арганізатарам конкурсу ў Беласток, каб вызначыць пераможцаў. Існуе магчымасць выступу ў фінале ў фармаце анлайн праз ZOOM. Квіткі ад месца пражывання да месца правядзення фінала конкурсу, а таксама пражыванне фіналістаў у Беластоку арганізатарам не аплачваюцца.

Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 года адбудзецца ўрачысты фінал.

Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды.

Падрабязнасці і анкета ўдзельніка на сайце фундацыі Tutaka.

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур і забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: