Больш за 500 беларускіх дзеячаў культуры падпісалі адкрыты ліст супраць вайны

Главное
Крыніца: belarusiancultureagainstwar.tilda.ws.

Прафесіяналы самых розных сфер у Беларусі і за яе межамі выказваюць сваю пазіцыю ў дачыненні да злачыннай расійскай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. Беларускія дзеячы культуры былі аднымі з першых, хто сказаў свае слова на гэты конт — сёння антываенны зварот работнікаў культуры падпісала ўжо больш за 500 чалавек.

«Нас абурае саўдзел нелігітымнай улады Беларусі ва ўсім, што адбываецца апошнія дні на тэрыторыі Украіны, выкарыстанне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для размяшчэння і перакідкі расійскіх войскаў, а таксама правядзення ракетных удараў па Украіне, — гаворыцца ў адкрытым лісце.

Як работнікі і работніцы культуры, мы не можам заставацца ў баку ад таго, што адбываецца зараз ва Украіне: пакуты, смерць, пагрозы жыццю і бяспецы мірных грамадзян, вымушаная міграцыя, глабальнае парушэнне міжнародных норм права і суверэнітэту.

Мы захапляемся мужнасцю і самаахвярнасцю ўкраінскага народа ў барацьбе за сваю краіну, незалежнасць і свабоду, і выказваем самую моцную падтрымку нашым калегам і каляжанкам, усяму Украінскаму народу ў гэтыя складаныя дні!

Мы заклікаем беларускіх работнікаў і работніц культуры, творчых людей, інстытуцыі культуры – музеі, галерэі, цэнтры, саюзы і асацыяцыі – перарваць сваё маўчанне, адкрыта асудзіць вайну і патрабаваць неадкладнага спынення ваенных дзеянняў. Заклікаем пашыраць праўдзівую інфармацыю пра вайну, далучацца да валанцёрскай дапамогі, падтрымліваць украінцаў згодна з вашымі магчымасцямі. Бяздзеянне і маўчанне – гэта згода і саўдзел у злачынстве.

Нe вайне! Слава Украіне!»

Музыканты, фатографы, паэты, мастакі, арт-менеджары, куратары, філосафы, рэдактары, акцёры, кампазітары, рэжысёры — ліст падпісалі культурныя дзеячы розных «спецыяльнасцей». Філосафка Вольга Шпарага, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, паэтка Юлія Цімафеева, мастакі і мастачкі Надзея Саяпіна, Максім Тымінько, Ала Савашэвіч, Максім Осіпаў, арт-менеджары Анжэліка Крашэўская, Вольга Мжэльская, музыкі Марына Руся Шукюрава, Наста Шпакоўская, Ягор Забелаў, мастацтвазнаўца Мікіта Моніч, фатографы Сяргей Лескець, Таня Ткачова, Таццяна Свірэпа і многія, многія іншыя.

Спіс тых, хто падпісаўся, працягвае папаўняцца.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: