Новая хваля рэпрэсій? На гэты раз — у музейнай сферы

Як стала вядома Reform.by, нароўні са звальненніямі ў тэатры і філармоніі пад моцную зачыстку ў культуры зараз трапляе музейная сфера.

Так, згодна з нашымі крыніцамі, у Нацыянальным гістарычным музеі плануецца «звольніць» больш за чытыры дзясяткі чалавек. (Да ўвагі бяруцца і філіялы музея, якіх, нагадаем, у Гістарычным налічваецца пяць). Гэта 25% штату.

Вялікія «звальненні» па пагадненні бакоў ідуць і ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, што пацвердзілі супрацоўнікі ўстановы.

Удакладнім, што працэдура «звальнення» звычайна праходзіць як звычайнае непрацягненне кантрактаў. Такім чынам, масавы «сыход» супрацоўнікаў «расцягваецца» на вялікі тэрмін, і «чыстка шэрагаў» адбываецца не ў адзін момант.

Вялікім штуршком да рэпрэсій па палітычных матывах у музейнай галіне, па меркаванні многіх музейшчыкаў, стаўся тэкст Андрэя Мукавозчыка «Находить и выкорчевывать невероятных — дело всего общества», які быў апублікаваны ў Sb.by за 17 лістапада. У ім аўтар пайменна называе тых супрацоўнікаў музеяў, якіх, на яго думку, трэба «выкорчевывать» за іх погляды — калі больш дэтальна — за бела-чырвона-белыя сцягі, сардэчкі і свечкі смутку на аватарках у сацсетках.

Публікацыя выклікала розгалас у дзяржаўных колах: ведамства культуры і Мінгарвыканкам сабралі тэрміновыя нарады, працягам якіх стала новая хваля рэпрэсій і «закручвання гаек» у культурных установах.

Аднак таксама нароўні з гэтай версіяй існуе і другі погляд на падзеі. Як у выпадку са скандалам вакол спектакля «Ціль», некаторыя музейшчыкі лічаць, што артыкул у Sb.by толькі падліў алею ў агонь, — толькі паскорыў «чыстку шэрагаў», якая адбывалася проста ў больш павольным тэмпе.

Калі ўлічыць, што ў дзяржаўныя ўстановы культуры штогод прыходзіць ліст аб патрабаванні аптымізацыі калектываў, то тут для чыноўнікаў праглядаецца двайная выгада з сітуацыі: з аднаго боку, можна пацвердзіць лічбы па аптымізацыі, тое, што яна ідзе, з іншага — адным махам — прыбраць з пасадаў непажаданых.

Плюс да ўсяго, зараз ускладняецца «парог уваходу» ў дзяржаўныя ўстановы: ад суіскальнікаў на вакансіі ў дзяржструктуры патрабуецца ўжо не толькі (і не столькі) профільная адукацыя і адпаведны досвед, а станоўчая характарыстыка з мінулага месца працы ды пацвярджэнне тваёй добранадзейнасці ад органаў міліцыі і Міністэрства культуры.

Такім чынам, для многіх адмыслоўцаў падобнае «звальненне» па палітычных матывах можа стаць забаронай на прафесію ў Беларусі.

Якім чынам падобныя захады адаб’юцца на культурнай сферы, якая трымаецца ў асноўным за лік тых самых кадраў, — гэта пытанне, якое, як бачым, да ўвагі не бярэцца.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024