Cёння адбудзецца Жаночы паэтычны марш

Абвестка аб новай форме беларускага культурнага пратэсту з’явілася пару гадзін таму ў сацсетках Беларускага ПЭН-цэнтра.

«Беларускі пратэст — крэатыўны і разнастайны, у яго шмат абліччаў, шмат фарматаў. Далучайцеся да жаночага паэтычнага анлайн-маршу!», — адзначаецца ў паведамленні.

«З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Мінска. Беларусы памятаюць шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасці, прагулкі з парасонамі, дэмаршы, счэпкі, разгоны і пасткі, у якіх пабывалі жанчыны. Увесь свет захапляецца беларускамі — таленавітымі і смелымі палітыкамі, журналісткамі, юрысткамі, музыкамі, грамадскімі дзяячкамі. Беларускія паэткі таксама не застаюцца убаку, — падкрэсліваюць агранізатары падзеі. — Яны пішуць тэксты, расказваюць свету пра тую трагедыю, якая адбываецца ў нас дома, праз дадзены талент слова фіксуюць усё, што адбываецца з кожнай і кожным з нас — і што не павінна быць забыта«.

Такім чынам, сёння на Жаночы паэтычны анлайн-марш «выйдуць»: Крысціна Бандурына, Дар’я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева. Вядомыя паэткі падзеляцца сваімі вершамі і адчуваннем часу.

Далучыцца да падзеі, што, паўторымся, пройдзе анлайн, можна праз сацсеткі альбо Youtube-канал ПЭН-цэнтра. Пачатак падзеі а 19.00.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!