15 лістапада Міжнародны ПЭН запускае штогадовую кампанію «Дзень пісьменніка ў зняволенні»

Культура

Кожны год, пачынаючы з 1981-га, Міжнародны ПЭН абірае некалькі пісьменнікаў/пісьменніц, якія зазнаюць пагрозы, напады, зняволенні, а часам і смерць толькі за тое, што карыстаюцца сваім правам на свабоду выказвання.

ПЭН звяртаецца да грамадскасці з заклікам зрабіць канкрэтныя захады для паляпшэння становішча пісьменнікаў у няволі.

У мінулым годзе асобамі і галасамі Дня пісьменніка ў зняволенні сталі: Хасэ Рубэн Самора Маракін (Гватэмала), Наргес Магамадзі (Іран), Сэрвэр Мустафаев (Украіна) і Цыцы Дангарэмбга (Зімбабвэ).

У гэтым годзе PEN вылучыў выпадкі Марыі Крысціны Гаррыда Радрыгес (Куба), Ірыны Даніловіч (Украіна), Го Шэраба Гьятса (Кітай — Тыбет) і Сулеймана Райссуні (Марока).

Гэтыя асобы – сімвалы пагроз і нападак, з якімі ва ўсім свеце сутыкаюцца пісьменнікі, калі мірна ажыццяўляць сваё права на свабоду выказвання.

У Беларусі, паводле даных Беларускага ПЭНа, сёння ўвязненыя не менш за 30 людзей слова.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: