З мастацкім кіраўніком Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна Валерыем Анісенкам не працягнулі кантракт. Сёння, 26 снежня, у слыннага рэжысёра быў апошні працоўны дзень. Пра гэта парталу «Зеркало» паведамілі чытачы.
Валерый Анісенка — адзін з найвядомейшых беларускіх пастаноўшчыкаў, які служыць тэатру больш за 40 гадоў. Толькі сёлета ён быў адзначаны на 7-й Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацый «Найлепшая праца рэжысёра» за спектакль «Валянціна». 19 снежня адбылася прэм’ера новай пастаноўкі Валерыя Анісенкі на сцэне маладзечанскага тэатра, аднак былыя і актуальныя дасягненні майстра не спынілі Міністэрства культуры не працягнуць з ім кантракт.
Валерый Анісенка працуе ў Маладзечанскім драматычным тэатры з 2017 года. У яго даробку — мастацкае кіраўніцтва Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі — з 2000 па 2012 год, Коласаўскім тэатрам у Віцебску — з 2014 па 2017 гады. Шмат аддаў працы на Беларускім радыё. Аўтар такіх слынных пастановак як «Гамлет» У. Шэкспіра (Купалаўскі тэатр), «Усё яго жыццё» Я. Габрыловіча (Тэатр-студыя кінаакцёра), «Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (РТБД), «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага (РТБД)… Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, двойчы лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне».
Па інфармацыі «Зеркала», у 2021 годзе пастаноўка Анісенкі «Чарнобыльская малітва» была знята рэпертуара ў Тэатры беларускай драматургіі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: