У віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання адкрылася выстава «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд». Галоўныя экспанаты выставы — скульптуры міфалагічных герояў, якія стварыў беларускі аўтар Антон Шыпіца. Каля кожнай скульптуры размешчаны графічны аркуш Валерыя Славука з тым жа казачным героем.
Дзікія людзі. Маюць адно вока на лобе, вялікія вушы і доўгі хвост. Нічога не робяць, толькі ляжаць каля дарогі, забіваюць людзей і ядуць. Гэтыя істоты не гавораць, а пішчаць. Фота: facebook.com/vitebsk.newsМара — прывід, дух, які прыходзіць і душыць чалавека ноччу. Трэба прачнуцца, тады мара знікне. У адных беларускіх мясцінах яе ўяўлялі жанчынай у белым адзенні, з доўгімі валасамі, а ў другіх — жудасным карлікам са звярынай поўсцю. Фота: facebook.com/vitebsk.newsАржавень — балотны нячысцік. Жыў у аржавені — балоце з іржавымі плямамі на паверхні ад растворанай у ім жалезнай руды. Уяўляўся брудна-рудым, з тоўстым жыватом і тонкімі нагамі. Здабычай аржавеня магла стаць жывёла, якая трапіла ў балота, або п’яніца, які заблукаў. Фота: facebook.com/vitebsk.newsЁўнік жыве ў ёўні — пабудове для прасушкі збожжа і лёну. Можа пасяліцца і на печы. Знешне нагадвае дамавіка, але ён не белы, а чорны ад сажы. Фота: facebook.com/vitebsk.newsДамавік і дамавуха. Фота: facebook.com/vitebsk.newsШатан з кіем. Фота: facebook.com/vitebsk.newsКампанія шатанаў. Істоты даволі шкодныя, вядуць бесталковы лад жыцця. Днямі ходзяць па дарогах, палях, лясах, не робячы нічога карыснага, толькі паляць смуродны тытунь і гыркаюць адзін на аднаго. Фота: facebook.com/vitebsk.newsГарцукі — чорныя духі, падначаленыя Перуну. Іх імя паходзіць ад слова «гарцаваць» — гуляць, бегаць навыперадкі. Жывуць гарцукі ў вялікіх гарах, дзе падчас усходу і заходу сонца гуляюць, нібы дзеці. Апоўдні стралою носяцца на конях па палях і лясах, а ўначы лятаюць у паветры, набываючы выгляд драпежных птушак. Фота: facebook.com/vitebsk.news
І графічныя, і скульптурныя вобразы характарызуюцца прапрацаванасцю дэталяў, у якіх мастакі перадаюць народныя ўяўленні пра выгляд і характары нячысцікаў.
Выстава адкрыта да 20 красавіка.
Дзе: Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр. Фрунзэ, 13)
Калі: з 11.00 да 19.00. Каса працуе да 18.30. Выхадны — панядзелак
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.