Пераклад на дацкую мову зборніка вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» друкуе выдавецтва Forlaget Silkefyret. Гэта першая кніга беларускай паэткі і пісьменніцы, якая выходзіць у перакладзе.
Нашумелы зборнік, дзе пад адной вокладкай беларуская аўтарка спалучае законы і паэзію, пераклала на дацкую мову Трынэ Сёндэргаард (Trine Søndergaard).
Ганна Янкута адзначае, што пазнаёмілася з дацкай перакладчыцай дзякуючы праекту Freeallwords, у якім рыхтуюцца пераклады беларускіх і ўкраінскіх аўтараў на замежныя мовы.
«З праекта ўся гэтая гісторыя і пачалася, — дзеліцца Ганна ў сацсетках. — Разумею цяпер, як гэта – адчуваць, як у кнігі пачалося нейкае сваё, незалежнае ад мяне жыццё, і спадзяюся, яна знойдзе ў Даніі сваіх чытачоў».
Падрабязнасцямі працы над перакладам падзялілася ў Facebook і Трынэ Сёндэргаард.
«Я перакладала з расейскай і беларускай мовы, разумеючы, што Ганна зрабіла версію ўласных вершаў па-расейску (а гэта я лепш за ўсё разумею!), але [Ганна] і агучыла вершы па-беларуску. Я слухала іх, каб злавіць рытм, гук, пісьмовую рыфму, інтанацыі. Вітаем кнігу!» — падсумавала перакладчыца.
«Гэтая кніга — адначасова гісторыя прыгожага і складанага свету, раўнавагу якога мы ўсё больш разбураем, і гісторыя чалавека «тут і цяпер», які перажывае свой геалагічны і палітычны час, свой час пад дыктатурай, — даецца анатацыя да вершаванага зборніка ў сацсетках выдавецтва. — «Канстытуцыя» — гэта, з аднаго боку, тэксты Канстытуцыі, а з другога — вершы, напісаныя беларускаму ўраду Ганнай Янкутай адпаведна. Палітыка і паэзія! Ці паэзія і палітыка? Можна павярнуць у залежнасці ад выгляду чытача!».
Над вокладкай кнігі працаваў Якаб Юла.
Набыць выданне можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: