Відэа з музыкам з Магілёва Іллём Сазонавым з’явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. У ім гітарыст «прызнаецца», што размяшчаў у сваіх сацсетках «інфармацыю экстрэмісцкай скіраванасці».
Ілля Сазонаў граў у адным з магілёўскіх гуртоў. Працаваў на пасадзе інжынера «Магілёўэнерга». Таксама вядома, што бацька Іллі — былы рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Ігар Сазонаў, паведамляюць праваабаронцы.