Запрацаваў анлайн-часопіс «Politzek Times/Время политзеков» — на ім можна пазнаёміцца з гісторыямі палітвязняў

Культура
Скрын з анлайн-рэсурса.

«Мы лічым надзвычай важным расказваць гісторыі беларускіх палітвязняў — пра тое, што людзі перажываюць як у зняволенні, так і выйшаўшы на волю», — так апісваюць свой новы проект — часопіс «Politzek Times/Время политзеков» — каманда Politzek.me.

«Наша місія зрабіць усё магчымае, каб кожны герой быў пачуты, — падкрэсліваюць стваральнікі. — [Але] мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным досведзе, пра катаванні і рэпрэсіі ведаюць шмат хто. На старонках часопіса мы будзем публікаваць асабістыя гісторыі палітзняволеных, іх рэфлексіі аб новым досведзе і моцы пераадолення. Гэта гісторыі з душой». 

На сайце працуюць некалькі рубрык.

Напрыклад, «Твары», — у межах якой можна дазнацца гісторыі асобаў, якія прайшлі досвед зняволення — там ужо апублікаваныя інтэрв’ю з Наталляй Хершэ, Аляксандрам Дземідовічам, Алегам Сянцовым.

«Таксама мы хочам аб’яднаць беларускіх герояў, нагадваючы пра тое, што салідарнасць і вера ў будучыню Беларусі нікуды не знікла. Гэта будуць гісторыі салідарнасці, самі героі распавядуць нам, як па-ранейшаму людзі падтрымліваюць адно аднога, знаходзячыся ўнутры рэпрэсій і пераследу», — дадае каманда сайта.

На рэсурсе ёсць і ўкладка «Знаходзім у сваіх» — яна пра бізнес палітзняволеных. Валодаючы інфармацыяй, можна набыць рэчы ці скарыстацца паслугамі кампаній людзей, якія маюць у гэтым патрэбу.

«Ды, вядома, пішам лісты палітвязням,  — мы запрашаем далучыцца да нашага праекта медыйных персонаў, напісаўшы адкрыты ліст палітзняволенаму ці палітзняволенай», — заахвочваюць уключыцца ў справу стваральнікі «Politzek Times/Время политзеков”.

Спасылка на часопіс — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: