У Вільні па адрасе Pilies g., 6 заўтра, 4 снежня, адкрываецца новая крама беларускай сімволікі. Яе ўладальнік — друкарня A2.Print.
У краме можна будзе набыць сувеніры, світшоты, худзі з прынтамі, магніты, торбачкі з сімволікай, мазаікі, кубкі. Тавары можна набыць як у самой краме, так і заказаць па пошце.
Супрацоўнікі запрашаюць на ўрачыстае адкрыццё, якое адбудзецца заўтра а 16.00 гадзіне.
Нагадаем, што дырэктарка друкарні ў Вільні Алеся Буневіч з’яўляецца палітзняволенай. Жанчына была затрымана ў красавіку гэтага года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.
Зараз яна знаходзіцца ў Турме №1 у Гародні.
A2.print дзякуе ўсім, хто памятае пра Алесю і піша ёй лісты.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: