Заўтра, 25 ліпеня, адбудзецца анлайн-прэзентацыі платформы беларускіх экскурсій «ULegend».
ULegend — гэта тэлеграм-бот (у будучыні аплiкацыя) з аўтарскiмi экскурсiямi і аўдыёгідам па гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы.
Пакуль можна падарожнічаць па некалькіх маршрутах у Мінску і Вільні.
Аднак у будучым ULegend плануе вырасці да вялікага агрэгатара аўтарскіх беларускіх аўдыяэкскурсіяў і квэстаў, які дазволіць беларусам паглыбляцца ў сваю гісторыю і культуру, незалежна ад ідэалагічных патрабаванняў да экскурсаводаў.
А таксама спазнаваць культуры іншых краінаў.
Праект мае намер развівацца на камерцыйнай аснове, але для першаснага развіцця яму патрэбна падтрымка.
З гэтай прычыны быў створаны магістрат па падтрымцы праекта «ULegend». Вось тут можна дапамагчы праекту развівацца.
Падчас прэзентацыі распавядуць, як ужо цяпер можна скарыстацца праграмай і пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыёгідам. Таксама падзеляцца планамі развіцця платформы і бліжэйшымі рэлізамі новых экскурсій.
Прэзентацыя праходзіць у межах праекта «Магістраты культуры» — акцыі па збору супольнасцяў спонсараў актуальных беларускіх праектаў у сферы культуры.
Прэзентацыя адбудзецца на YouTube па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: