«З неба падаюць не зоркі»: Lastoůski, Yasinski і Baisan запісалі эксперыментальны трэк на Каляды

Нечаканая калабарацыя адбылася паміж беларускімі артыстамі розных жанраў і з розных краінаў. Lastoůski (Польшча), Yasinski (Чэхія) і Baisan (беларус з Украіны) запісалі эксперыментальны трэк, дзе калядная дуда спалучылася с атмасферным баянам і лірыкай, адпаведнай каляднаму настрою-2023.

Для артыстаў гэтая песня ёсць «рэкордным рэлізам па часе і эфектыўнасці».

Расказвае Lastoůski: «Я пісаў песню як флэшбэк свайго жыцця на Браславах: закінутыя хутары, вазёры, ваўкі, дзікі. Гэтую халаднечу зачаравання я і намагаўся перадаць у мелодыі. Да аранжыроўкі далучыўся Аляксандр Ясінскі, з якім у гэты час працаваў на студыі Baisan, які, як ён сам кажа, “шоў міма і зачапіўся за мікрафон”, паклаўшы на мелодыю верш, які быў напісаны 25 снежня. Каляднае кола датаў замкнулася, і мы выпускаем гэты трэк 6 студзеня».

Атмасферу каляднай халаднечы завяршыла цудоўнай ілюстрацыяй мастачка Anfisa Lanno.

Падрабязней пра выканаўцаў:

Lastoůski – праект беларуса з Кракава, вядомы выкананнем вершаў класікаў і калабарацыямі з шырокім колам музыкаў, творчы крэатыўны хаб.

Yasinski – баяніст Аляксандр Ясінскі, вядомы ў Беларусі і Чэхіі сольны выканаўца, кампазітар, удзельнік гуртоў Shum Davar, Iva Marešová, Razam.

Baisan (Алесь Плотка) – літаратар, франтмэн гурта Sož.

Слухаць кампазіцыю можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!