На тэлеграм-канале «Спадчына» прапануюць падпісаць петыцыю аб наданні гістарычным будынкам Ліды статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з Кодэксам аб культуры.
Да 700-годдзя горада Ліды збіраюцца правесці археалагічныя раскопкі, каб ён стаў старэйшым. Аднак аўтары петыцыі ўпэўнены, што лепшы спосаб адзначыць гістарычны юбілей — захаваць тыя культурныя каштоўнасці, якія цудам ацалелі ў час вайны. Бо ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей — замак, чатыры камяніцы, комплекс піўзавода ды два храмы — не ў поўнай меры адлюстроўваюць архітэктурную і гістарычную спадчыну Ліды.
У той жа час без афіцыйнага прызнання помнікамі гісторыі і архітэктуры застаюцца наступныя аб’екты:
«Нядаўна, у 2022 годзе, Бабруйскі гарвыканам падрыхтаваў прапанову аб прысваенні гістарычнаму цэнтру Бабруйска статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, — паведамляецца ў тэксце петыцыі, — які і быў прысвоены па выніках разгляду абласным саветам. Цяпер Бабруйск афіцыйна — горад з гісторыяй. На нашу думку, быць гістарычным горадам заслугоўвае і Ліда, тым больш, гэта было б сімвалічным крокам у такі знамянальны год!»
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram