З нагоды 20-годдзя ўступлення Польшчы ў ЕС у Варшаве праходзіць Еўрапейскі фестываль

Культура
Фота ілюстрацыйнае: Pixabay

Сёння, 1 мая 2024 года, адзначаецца 20 гадоў з часу ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі cаюз.

Культурная ўстанова Ars Cameralis вырашыла адзначыць уступленне ў еўрапейскую супольнасць серыяй культурных мерапрыемстваў, якія да чэрвеня будуць праходзіць у розных польскіх гарадах. Падрыхтаваныя праграмы абяцаюць музычнае падарожжа па еўрапейскіх традыцыях і культурах.

З нагоды 20-годдзя ўступлення Польшчы ў ЕС у Варшаве праходзіць Еўрапейскі фестываль
Фота: Stołeczna Estrada.

Сёння ў Варшаве, у Кракаўскім прадмесці, праходзіць Еўрапейскі фестываль. Каралеўскі тракт ператварыўся ў каларытны еўрапейскі гарадок, дзе выступаюць тэатральныя гурты і музыканты з усёй Еўропы.

Напрыклад, Tyrolia Band мае ў рэпертуары аўстрыйскія, баварскія, швейцарскія, італьянскія і славенскія мелодыі, а група Mythos выканала як старажытныя грэчаскія песні, так і сучасныя хіты Пелапанеса. На мультыкультурнай сцэне сыграў Madrugada Sombra, прадэманстраваўшы ўнікальнае музычнае зліццё польскай народнай музыкі з фламенка, электронікай і джазам.

З нагоды 20-годдзя ўступлення Польшчы ў ЕС у Варшаве праходзіць Еўрапейскі фестываль
Выкананне «Оды радасці» Людвіга ван Бетховена – гімна Еўрапейскага саюза. Фота: Stołeczna Estrada.

Адзін з балконаў гатэля Bristol ператварыўся ў своеасаблівую сцэну. Там оперныя артысты ў суправаджэнні хору выканалі «Оду радасці» Людвіга ван Бетховена – гімн Еўрапейскага саюза.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: