З Беларусі эвакуявалі праграміста і барда Анатоля Хіневіча

Анатоль Хіневіч — праграміст і бард з Барысава. 24 снежня 2020 года ён быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за супраціў міліцыянтам. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што падчас «Маршу справядлівасці» 20 верасня 2020 года ён, лежачы на спіне, нанёс шэсць удараў двум супрацоўнікам АМАПу і нацягнуў балаклаву на твар старэйшага.

Анатоль Хіневіч адбываў пакаранне ў ПК-3 «Віцьба». Ён цалкам адседзеў свой тэрмін і выйшаў на волю 15 лютага 2023 года.

Цяпер былы палітвязень у бяспецы — дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў і службе эвакуацыі BYSOL, піша @volhaklas.

Анатоль Хіневіч скончыў інстытут Сахарава БДУ, з 2014 па 2018 працаваў у КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». Ён удзельнічаў у распрацоўцы афіцыйнага сэрвісу Мінгарвыканкама. На працы неаднаразова быў на дошцы гонару і атрымліваў граматы. У родным Барысаве ведаюць Анатоля як барда і выканаўцу ўласных песень.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!