XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі абвесціў збор індывідуальных заявак

Культура
Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску - партнёр XI Міжнароднага кангрэсу беларускіх даследчыкаў. Фота: facebook.com/icbs.lt.

XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета пройдзе ў Гданьску з 22 па 24 верасня. Арганізацыйны камітэт форуму абвясціў збор індывідуальных заявак па 14-ці даследчых кірунках.

Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса — гданьскі Музей Другой cусветнай вайны, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны марскі музей.

Сёлета праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых панэлях, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства ды іншыя кірункі, адзначаецца на старонцы Кангрэса ў сацыяльных сетках.

Даследчыкі сёлетняга форуму ўдзяляюць шмат увагі асэнсаванню падзей 2020-2023 гг. у Беларусі — расійскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі, пытанням культурнага і палітычнага супраціву, рэлакацыі беларускага бізнесу, украінска-беларускім гістарычным сувязям, пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэнню эканамічнага крызісу ў рэгіёне.

Поўны спіс панэляў і тэмаў дакладчыкаў можна паглядзець тут.

Для таго, каб прыняць удзел у форуме ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2-4 тысячы знакаў. Дэдлайн — 15 траўня 2023 года.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (International Congress of Belarusian Studies) — штогадовы акадэмічны і экспертны форум даследчыкаў Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён быў заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці ў 2010 годзе з мэтай інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету. Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: