Выстава Васіля Быкава ў Мінску закрываецца на дзясяты дзень

Культура
Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.

Экспазіцыю да 100-годдзя народнага пісьменніка Васіля Быкава планавалі паказваць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 5 мая, але перадумалі. Яна пратрымалася толькі 10 дзён, — піша «Наша Ніва».

Чытач «Нашай Нівы» тэлефанаваў у музей даведацца пра час працы выставы, яму адказалі, што выстава закрыецца на 5 лютага.

«Так выйшла», — патлумачылі яму, не называючы прычынаў датэрміновага закрыцця.

Нагадаем, што да 100-годдзя Васіля Быкава ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». На выставе дэманструюцца фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

100-годдзе Васіля Быкава будзе адзначацца 19 чэрвеня 2024 года.

За дзень да выставы Рада БНР выклала зварот з заклікам шырока адзначыць гэтую дату.

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле», — згадваюцца ў звароце словы Быкава. Ва ўмовах, якія зараз пануюць унутры Беларусі, важна годна ўшанаваць памяць вялікага суайчынніка ды прадэманстраваць еднасць у абароне нацыянальных каштоўнасцяў, – паведамлялі аўтары звароту.

Здавалася, выстава засведчыла годнае стаўленне дзяржаўнай установы да гэтай даты. Аднак, верагодна, аўтары звароту мелі рацыю, калі казалі, што «цяперашні прамаскоўскі рэжым насаджае чужынскія сьвяты, зьвязаныя з самымі чорнымі, сталінскімі, старонкамі гісторыі, культывуе дзеячаў, якія зьнішчалі нацыянальную ідэнтычнасьць».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: