Вышыўка як рэха жаночых маршаў: у Варшаве запрашаюць на вышывальную сустрэчу

Культура

Сёння, 8 сакавіка, праект «Этыка» ладзіць у Варшаве вышывальную сустрэчу «Імёны».

Галоўная ідэя праекта — вышыць крыжыкам імёны беларускіх жанчын, якія натхняюць і надаюць моцы (напрыклад, уласнае імя, матулі, бабулі, сяброўкі, жонкі, прэзідэнткі, палітвязынкі; імёны тых, хто з намі і каго з намі няма), каб надаць усім гэтым імёнам фізічную форму і сабраць у адно вялікае мастацкае палатно. І прысвяціць яго шчырай моцы беларускіх жанчын.

«Адно з самых моцных адчуванняў, якое здаралася са мной у жыцці, я лавіла на жаночых маршах, — піша аўтарка допісу на старонцы праекта «Этыка». — Калі нас было шмат. Чужых і адначасова блізкіх, траўмаваных і адначасова моцных, напужаных і адначасова капец якіх смелых. І калі зараз часам я пачынаю адчуваць боль страты ці холад роспачы, я заўсёды пераношу сябе ва ў гэтыя ўспаміны і набіраюся там чыстай непахіснай энергіі».

Неабходныя матэрыялы будуць чакаць вас на месцы. Навыкаў вышыўкі таксама не патрабуецца. Просяць прыхапіць з сабой прысмакі і напоі для сумеснага святочнага застолля.

Запрашэнне не мае абмежаванняў для ўдзельнікаў па полу ці гендару.

Уваход вольны, будзе donation box.

Пра жаданне паўдзельнічаць просяць паведаміць у каментарах да паста.

Дата: 8 сакавіка

Час: з 16.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: культурная фундацыя «prze_swit», Freta, 39, Варшава

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: