Выдавецтва «Полацкія лабірынты» публікуе новую кнігу Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». «Мінулы «Зэкамерон» разышоўся вельмі хутка, таму яго вырашылі перавыдаць, а вершы і «Гутаркі» друкуюцца ўпершыню», — анансуе новае выданне прэзідэнтка Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Набыць кнігу можна будзе на стэндзе беларускіх выдаўцоў на Варшаўскім кніжным кірмашы, які пройдзе 23-26 траўня ў Палацы культуры і навукі. Старт продажаў навінкі адбудзецца 25 траўня а 14.00.
Гэтаксама да Дня палітвязняў у Беларусі Беларусі ПЭН падрыхтаваў прынты з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага.
«Насіце беларускіх палітвязняў з сабой і нагадвайце свету пра тое, што Беларусі патрэбная дапамога ў ратаванні людзей з-за кратаў», — звяртаецца да ўсіх недзяржаўнае аб’яднанне.
Бясплатна спампаваць макеты прынтоў з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага можна тут і тут.
Паводле хронікі незалежнай арганізацыі, на 15 траўня ў зняволенні трымаюць не менш як 37 Людзей Слова і не менш як 156 дзеячаў культуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram