Выдавецтва «Пфляўмбаўм» выпусціла ў друк «Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт»

Культура
"Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт". Фота: instagram/pflaumbaum

«Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт» выйшла маленькім прома-накладам у Берліне, дзе яе прэзентавалі летам 2022-га. Цяпер наклад дадрукавалі, і кнігу можа набыць кожны ахвочы.

У зборніку «Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт» сабраны вершы ХХІ стагоддзя беларускіх паэтак розных узростаў, вопытаў і моваў. «Тут іх аб’ядноўвае адно: яны падаюць знак чытачам, шукаюць з чытачамі кантакту. Для кагосьці — гэта сустрэча са старымі знаёмымі. Для іншых — адкрыццё новай магчымасці быць пачутымі, убачанымі«, — так апісвае свой праект выдавецтва ў сацсетках і прызнаецца, што гэта самая складаная ў падрыхтоўцы кніга, якую даводзілася рабіць.

Укладальніцай кнігі стала паэтка і ўніверсітэцкая выкладчыца творчага пісьма Вальжына Морт.

Уступнае слова да зборніка напісала доктарка філалагічных навук Ульяна Верына.

У кнізе прадстаўлены паэткі: Валянціна Аксак, Надзея Артымовіч, Марыя Бадзей, Крысціна Бандурына, Раіса Баравікова, Данута Бічэль-Загнетава, Сабина Брило, Вера Бурлак, Дар’я Бялькевіч, Марыя Вайцяшонак, Святлана Варонік, Ася Волкава, Анна Воронова, Вольга Гапеева, Вольга Гронская, Аксана Данільчык, Ірына Дарафейчук, Ярына Дашына, Таццяна Дзмітрыева, Галіна Дубянецкая, Ірына Дубянецкая, Таня Замировская, Лена Зински, Ольга Злотникова, Кася Іофе, Лина Казакова, Югася Каляда, Галіна Каржанеўская, Анна Ковшар, Ганна Комар, Надежда Кохнович, Наста Кудасава, Наталля Кучмель, Міра Лукша, Мария Малиновская, Наста Манцэвіч, Ольга Маркитантова, Марыя Мартысевіч, Ванда Марцінш душ Рэйш, Кацярына Масэ, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Алена Пятровіч, Людміла Рублеўская, Наталля Русецкая, Людмила Русова, Таццяна Сапач, Татьяна Светашёва, Людка Сільнова, Галіна Сіўчанка, Таня Скарынкина, Лера Сом, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, Анка Упала, Вера Филенко, Юля Цімафеева, Ганна Шакель, Настя Шакунова, Юля Шатун, Юлія Шэдзько, Анхела Эспіноса Руіс, Ганна Янкута.

Купіць кнігу можна па наступных адрасах:

  • Кнігарня «Гартайка». Maironio g., 11 (прыватная школа Стэмбрыдж), Vilnius, Lithuania
  • Кнігарня «Eureka», Daukanto a., 2 / 10, Vilnius, Lithuania (цэнтр горада, каля пл. Гедыміна).

Замовіць анлайн з дастаўкай па свеце можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: