Выдавецтва «Янушкевіч» прывезла на фестываль PRADMOVA ў Батумі пяць кніжных навінак

Наведвальнікам фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ўдалося першымі ўбачыць восеньскія навінкі ад выдавецтва «Янушкевіч». Так, на адмысловай пляцоўцы публіцы былі прадстаўлены толькі надрукаваныя: «Месапатамія» Сяргея Жадана (Украіна) у перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча, «Дзіўная місія» Сяргея Плескача (Беларусь), «Чорны абеліск» Эрых Марыя Рэмарка (Германія) у перакладзе Іны Хоміч, «Я прыйду за табой у аўгусце» Камілы Цень (Беларусь) і новы раман «Час пустазелля» Ганны Янкута (Беларусь).

Пра кожную кнігу выдавецтва распавядзе на наступным тыдні.

А зусім хутка — 3 кастрычніка — усе новыя выданні з’явяцца ў інтэрнэт-кнігарні «Кнігаўка» і на Allegro.pl. Ды гэтаксама Андрэй Янушкевіч нагадвае пра адзін з самых чаканых праектаў — беларускае выданне культавага рамана Айны Рэнд «Atlas shrugged» (Атлант расправіў плечы, Атлант збунтававаўся — выдавецтва яшчэ не вызначыася, як будзе гучаць тытул па-беларуску). Набыць правы на культавы раман удалося дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы беларускага мецэната з Гданьска.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!