Выдавецтва «Янушкевіч» набыло правы на беларускае выданне культавага рамана Айны Рэнд «Атлант расправіў плечы»

На фэйсбук-старонцы выдавецтва «Янушкевіч» падзяліліся планамі працы на верасень-кастрычнік.

Неўзабаве выйдуць два раманы — Эрыха Марыя Рэмарка «Чорны абеліск» (у перакладзе Іны Хоміч) і Ганны Янкуты «Час пустазелля», навеяны падзеямі і роздумамі апошніх трох гадоў.

Рыхтуецца другая кніга «Гарэзлівага пацалунку» ад Евы Вайтоўскай. Першая частка выйшла ў 2020 годзе і шмат каму палюбілася, стала хітом сярод моладзі і не толькі.

Ідзе праца над беларускім выданнем рамана ўкраінскага пісьменніка Сяргія Жадана «Месапатамія» ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча.

Да канца верасня выйдзе новая кніга Сяргея Плескача «Дзіўная місія».

А таксама «Янушкевіч» паведамляе пра набыццё правоў на беларускае выданне культавага рамана Айны Рэнд «Atlas shrugged» («Атлант расправіў плечы, Атлант збунтаваўся — яшчэ не вызначыліся, як будзе гучаць тытул па-беларуску»).

Гэта ўдалося здзейсніць дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы беларускага мецэната з Гданьска.

«Атлант расправіў плечы» — гэта раман-антыўтопія амерыканскай пісьменніцы Айн Рэнд, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе. Асноўная ідэя рамана заключаецца ў тым, што свет трымаецца на таленавітых творцах-адзіночках, якіх аўтар параўноўвае з міфічным тытанам Атлантам, што трымае на плячах нябеснае скляпенне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!