Пра вызваленне выдаўца Змітра Коласа паведамілі Reform.by яго сябры.
Беларускі перакладчык і літаратуразнаўца выйшаў на волю сёння пасля 10 содняў, які правёў у «амерыканцы».
Выдавец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка ў сваёй кватэры.
Па словах сяброў, абвінавачанне яму не прад’яўлена. Прычыны затрымання пакуль не разгалошваюцца.
Нагадаем, што 5 сакавіка ў сацсетках выдавецтва «Зміцер Колас» з’явілася паведамленне аб прыпыненні дзейнасці інстытуцыі. У той жа дзень крыніца з кніжных колаў паведаміла Reform.bу, што кіраўнік выдавецтва знаходзіцца ў КДБ, і верагоднай прычынай яго затрымання стала кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі — верагодна, «Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў», выданне, якое было прызнана «экстрэмісцкім» паўгады таму.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram