«Вольны хор» выпусціў песню «Зорачкі», прысвечаную чацвертай гадавіне падзей 9 жніўня 2020 года і вымушанай эміграцыі

«Вольны хор» выпусціў новы кліп, зроблены на песню Сяргея Новіка-Пеюна «Зорачкі», напісаную ў 1929 годзе. Песню прысвяцілі падзеям 9 жніўня 2020 года і эміграцыі.

«Тры гады мы жывем у выгнанні.

Тры гады прагнем вярнуцца дадому.

Тры гады нясем беларускія песні па свеце і распавядаем пра наш край.

Беларусь! Мы прысвячаем табе гэту песню, мы спяваем для цябе. Ты ў нашых думках і сэрцах.

Жыве Беларусь!», — напісаў «Вольны хор» у сацсетках.

Словы і музыка Сяргея Новіка-Пяюна.

Апрацоўка Галіны Казіміроўскай.

Сёння — у чацвёртыя ўгодкі з дня выбараў 2020 года — праходзіць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, у розных гарадах свету беларусы выйдуць на акцыі і зладзяць імпрэзы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.