Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выклаў у сеціва ўласны архіў

«Валянтэры нашага музэю ганарліва распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны закончылі першасную апрацоўку архіву музэю, і азнаёміцца з яе пладамі можа кожная ды кожны на нашай старонцы ў archive.org. Дасьледчыкам, студэнтам і іншым цікаўным людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй — карыстайцеся на добры спажытак«, — паведамляецца на старонцы музея імя Івана Луцкевіча.

Пазнаёміцца з архівам можна тут.

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, зарэгістраваны ў Літоўскай Рэспубліцы ў 2001 годзе, займаецца зборам і захоўваннем прадметаў даўніны, рукапісаў, дакументаў, фатаграфій і іншых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларусаў розных пакаленняў. Ён працягвае традыцыі музея, створанага Іванам Луцкевічам, які дзейнічаў у Вільні з 1921 і да канца 1944-га.

Ідэяй Івана Луцкевіча было сабраць матэрыялы, якія зрабілі б магчымымі даследаванні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў — перш за ўсё народнай, беларускай гісторыі — з асаблівым акцэнтам на перыяд Вялікага Княства Літоўскага.

У канцы 1944 года музей быў ліквідаваны. Калекцыі былі падзелены супольнай камісіяй паміж Літоўскай савецкай рэспублікай і БССР. З боку БССР у камісіі былі асобы, не звязаныя з Беларуссю, якія адбіралі толькі экспанаты на беларускай мове, а ўсё звязанае з ВКЛ і найбольш важныя экспанаты засталіся Літве ці былі вывезены ў Маскву.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.