#FreeAllWords — слынны праект міжнароднай падтрымкі аўтараў, якія крытыкуюць вайну і абараняюць правы чалавека, апублікаваў новые пераклады твораў беларускіх літаратараў. Сёння на сайце з’явіліся вершы беларускай паэткі і пісьменніцы Вікі Трэнас у перакладзе на англійскую мову ад Джыма Дынглі.
Віка Трэнас — пісьменніца, публіцыстка, літаратурны крытык, паэтка, аўтарка дзвюх кніг паэзіі «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (2008). На #FreeAllWords прадстаўлены вершы і тэксты аўтаркі — водгук на падзеі за апошнія гады: рэфлексія на гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі, вайну ва Украіне, на тое, адкуль прыходзіць «зламаны» чалавек, і як вытрымаць тое, што можна назваць «пеклам на зямлі».
«Калі ты адрынуў сябе сам і задыхаешся, як кіт, выкінуты на бераг. Калі больш не ратуюць надзея, любоў і вера. Калі табе баліць чыясьці пралітая кроў. Калі ў табе кіпіць кроў твая ўласная, калі душа рвецца на часткі так часта. Вось ён, прывідны шлях да шчасця», — піша аўтарка.
Пераклады твораў Вікі Трэнас з рускай і беларускай мовы на англійскую зрабіў вядомы англійскі мовазнаўца, гісторык, аўтар даследаванняў по беларускай гісторыі і мове Джым Дынглі.
Фонд #FreeAllWords з’яўляецца сумесным праектам падтрымкі беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў усіх жанраў пад эгідай Еўрапейскай пісьменніцкай рады (EWC). У яго межах кароткія, актуальныя, існуючыя і арыгінальныя тэксты, інтэрв’ю, рэпартажы, эсэ, вершы і іншыя літаратурныя формы перакладаюцца на еўрапейскія і міжнародныя мовы і распаўсюджваюцца праз цэлы шэраг каналаў сувязі — лічбавыя, друкаваныя, блогі, СМІ.
# FreeAllWords быў ініцыяваны асацыяцыямі аўтараў A*dS (аўтары і перакладчыкі Швейцарыі), Forfatterforbundet (Нарвегія) і супольнасцю беларускіх пісьменнікаў (Беларусь). Яго мэта — спрыяць таму, каб галасы ўсё большай колькасці еўрапейскіх дэмакратычных пісьменнікаў, асуджаныя на маўчанне ў сваіх краінах, атрымалі магчымасць быць прачытанымі і пачутымі.
На сёння на #FreeAllWords апублікаваны тэксты і пераклады 28 беларускіх аўтараў, у тым ліку творы беларускага нобелеўскага лаўрэата — Алеся Бяляцкага.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: