Свабода, салідарнасць, мастацтва і музыка — ужо сёння фестывальны рух Belarus Outside Sound System завіруе адначасова ў чатырох гарадах Польшчы на шасці пляцоўках. З 16.00 гадзін арт-кірмашы пачнуць працу ў Кракаве і Познані, а ў 18.00 адначасова стартуюць музычныя канцэрты ў Варшаве, Гданьску, Кракаве і Познані, далучыцца да якіх запрашаюць усіх, хто падзяляе каштоўнасці салідарнасці і волі.
Нагадаем, што ў хэдлайнерах восьмай эдыцыі фэсту, ініцыятарам якога з’яўляецца культурны дзеяч і дыджэй Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah), — такія гурты і выканаўцы, як SOYUZ і Yegor Zabelov, SHUMA і Anastasia Rydlevskaya, WTBSK і Mustelide, Разбітае Сэрца Пацана і Pukst.
«Скажу вам, што мы сапраўды верым у відавочную ісціну — перш за ўсё нас усіх здольная аб’яднаць сучасная актуальная беларуская музыка і маладое крэатыўнае мастацтва, — падзяліўся сваёй думкай Аляксандр Багданаў. — У кожным горадзе — неверагодны склад беларускіх музыкаў, дыджэяў, майстроў, у кожным горадзе свая канцэпцыя. У Кракаве і Варшаве — увогуле будуць задзейнічаны па дзве розныя лакацыі, якія знаходзяцца ў адным будынку».
Арганізатары падкрэсліваюць, што ўваход на ўсе мерапрыемствы — вольны.
«Гэтым разам мы дапамагаем тым, хто абіраў свабоду і апынуўся ў эміграцыі, бяспечна сабрацца разам, падтрымаць і натхніць адно аднаго і адчуць сябе часткай адзінага сінхроннага дзвіжу, нават у розных гарадах», — нагадваюць пра місію восьмай эдыцыі фэсту лідары руху Belarus Outside Sound System (BOSS) .
Праграма фестывалю выглядае так.
Варшава – Hydrozagadka + Chmury
18:00 – 00:00
Разбітае Сэрца Пацана, Pukst/Agayan, Гітара і Барабаны, Lös, KAŠMAR, el.zi.al
DJ’s: Scarlett, Papa Bo Selektah, kipah
Кракаў – Ultra bar + Stakkato
16:00 – 23:00
WTBSK, Mustelide, Ana Zhdanova, Pocket Rave
DJ’s: Lil Yury, Aslamin, Helga
market // workshops
Познань – W_SERCU
18:00 – 01:15
SHUMA, Anastasia Rydlevskaya, Mandzik, domsun
DJ’s: domsun, kornej
workshops / stencil print / exhibition
Гданьск – Czudner Spot
18:00 – 23:00
SOYUZ, Yegor Zabelov
DJ’s: Startsev, NSNVA
Падрабязнасці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.