Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятныя манеты «Украінскі боршч».
Намінал манет — 5 і 10 грыўняў. На аверсе манеты намаляваная гаспадыня падчас падрыхтоўкі баршчу, а на рэверсе — сама талерка са стравай.
Выбар выявы абгрунтавалі тым, што боршч стаў маркерам нацыянальнай ідэнтычнасці. Летась ЮНЕСКА ўнесла ўкраінскі боршч у пералік аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
«Гэта страва даўно выйшла за межы кулінарнага мастацтва, яна стала сапраўдным культурным феноменам унутры Украіны і за яе межамі, — паведамляюць на старонцы Нацыянальнага банка Украіны.
Ён блізкі і зразумелы кожнаму ўкраінцу — ці то з бязмежных стэпаў Херсоншчыны, ці то з-за парогаў шырокага Дняпра, ці то з высокіх Карпацкіх гор.
Яго гатуюць нашы воіны-абаронцы на перадавой у палявых кухнях, яго гатуюць на часова акупаванай Данеччыне і ў Крыме.
Нездарма наш вораг так упарта спрабаваў прысвоіць сабе гэтую страву. Не атрымалася».
Манеты працягваюць серыю «Украінская спадчына». Дызайн манеты распрацаваў мастак Мікалай Качубей.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram