Дом-музей мастачкі Паліны Райко, размешчаны ў горадзе Алёшкі, апынуўся пад вадой.
Пра гэта на Facebook паведаміў прадстаўнік Херсонскага абласнога дабрачыннага фонду імя Паліны Райко мастак Сямён Храмцоў.
Паліна Райко пачала маляваць у 69 гадоў, пачаўшы з выявы белага голуба на брамцы.
За некалькі гадоў яна запоўніла малюнкамі ўсе паверхні сваёй хаты, а таксама магілы сваякоў на могілках.
![Ва Украіне апынуўся пад вадой дом-музей інсітнай мастачкі Паліны Райко](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/06/mistecztvo_polini_rajko_na_stinah_vlasnogo_budinku-wiki-680x1024.jpg)
Дзеля захавання спадчыны інсітнай творцы ў 2008 годзе мастак Вячаслаў Машніцкі стварыў Херсонскі абласны дабрачынны фонд імя Паліны Райко. Да поўнамаштабнага ўварвання ў яе доме праходзілі фестывалі, рэзідэнцыі, здымкі фільмаў.
![Ва Украіне апынуўся пад вадой дом-музей інсітнай мастачкі Паліны Райко](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/06/rajko.jpg)
Цяпер Алёшкі акупаваныя войскамі РФ. Падчас акупацыі Херсоншчыны Вячаслаў Машніцкі знік без вестак.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: