Прэзентацыя на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі новага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея сталася для Reform.news падзеяй, якую мы не здолелі прапусціць проста так. Анансаванае чыноўнікамі будаўніцтва новай музейнай установы на 2025 год на месцы парка «Дрымлэнд» прымусіла ўзгадаць яшчэ адзін колішні грандыёзны праект — выбачайце, таксама Нацыянальнага гістарычнага музея, які павінен быў адкрыць свае дзверы ўжо ў 2022 годзе.
Нагадаем, што яшчэ пяць год таму медыя актыўна пісалі пра новую канцэпцыю і новы будынак для Нацыянальнага гістарычнага ў сувязі з надзённай праблемай — дэфіцытам плошчаў актуальнага музея на Карла Маркса. Тады новы праект музейнай установы, узгоднены на ўсіх узроўнях, планавалі пабудаваць насупраць Стэлы на праспекце Пераможцаў. Але лёс склаўся так, што доўгачаканы музейшчыкамі «апдэйт» Гістарычнага быў замарожаны да лепшых часоў.
Дык ці магчыма стварэнне Нацыянальнага гістарычнага музея ў Беларусі ў актуальныя часы? Чаму раптам праект Нацыянальнага гістарычнага 2017-2019 гадоў ужо не тое, што трэба? Чаму ўлады зноў перапісваюць гісторыю? Што можна сказаць пра пражэкт, які быў прэзентаваны на нарадзе 6 верасня? Што мы ўбачым у выніку? Паразважаць з нагоды новага «матэрыяльнага аб’екта ідэалагічнай працы» мы звярнуліся да гісторыкаў і адмыслоўцаў у сферы гісторыка-культурнай спадчыны.
Аляксей Братачкін, гісторык, супрацоўнік кафедры публічнай гісторыі Фернуніверсітэта ў Хагене (Германія)
— В основном все крупнейшие беларусские музеи родом из советской эпохи. Это означает, что они всегда были политическими и идеологическими проектами прежде всего.
Музеи в современной Беларуси редко имели автономию и свободно формировали свою собственную выставочную политику. После 2020 года прошли «чистки» среди работников музейной сферы, выступивших против авторитарного режима.
Создание нового исторического музея обсуждалось уже достаточно давно. Самая важная проблема – отсутствие свободной и публичной дискуссии о концепции музея и о том, какую именно историю там представят. Из описания фрагментов концепции нового музея в официальных медиа можно сделать следующие выводы:
Наталья Зданевіч, даследчыца культурнай спадчыны, культурніцкі менеджар, сябра ICOMOS-Беларусь
— Если Национальный исторический музей в Минске будет построен, я надеюсь, он займет важное место в национальной истории Беларуси, став наследием преступного режима. С 2020 года со стороны государства происходит более агрессивная манипуляция коллективной памятью и прошлым, что неизбежно приводит к «мстительной мемориализации». Это можно отслеживать и по дискурсам, которые выстраивает действующая власть на уровне людей, по социально-культурным идеологическим площадкам: СМИ, школы, музеи, госучреждения.
Высказывание чиновников о будущем музее подтверждают, что тема истории и культуры стала зоной национальной безопасности. Ее оберегают и даже в условиях войн и экономического кризиса. Интересно, что нас стараются убедить в объективности и аполитичности подачи информации в будущем музее. Однако в сказанных словах остается прежняя доктрина официальной пропаганды о дружбе братских народов. И если сегодня книги по истории Беларуси пишут представители Генеральной прокуратуры, то мы прекрасно понимаем, что к реализации таких проектов с монолитным образом прошлого современные беларусские независимые исследователи памяти не будут допущены.
Появление новой институции, скорее всего, станет очередным звеном в механизмах принуждения, когда что-то появляется не от проблемы или воли сообществ, а от попытки закрепить (одновременно и оправдать) свою версию истории. В этом месте нам наверняка напомнят о том, что необходимо помнить и что забыть.
Так или иначе, в это кризисное время мы становимся свидетелями появления новых форм наследия. Если раньше под трудным наследием мы понимали то, что связано с фактами культурной травмы или оспаривается сообществами, является неудобным для кого-то из них (например – Брестская крепость, построенная в военных целях на месте старого города), то сейчас эти понятия расширились. Возможно, новый Национальный исторический музей мы сможем отнести к подобной категории. Искренне сомневаюсь, что он хоть сколько кому-то нужен кроме пропаганды. К тому же он появится в критично сложное экономическое время, надеюсь, что у сторонников режима также возникнут вопросы о распределении государственных средств.
Но какое будущее ждет музей в демократическое время? Нам всем нужно уже начинать публичный диалог о том, что мы будем делать с такими музеями – полностью криминализировать, разбирать, чтобы забыть, или сохранять, сопоставляя с фактами (включив травмы других периодов беларусской истории, включая истории жертв и политзаключенных террора после 2020 года). Хотя примириться с эстетической стороной вопроса этого явления в центре Минска будет нелегко. А как мы будем относиться к специалистам, которые работали в таких музеях? Это сложный процесс работы с прошлым, из которого не стоит что-то вычеркивать, ведь по какой-то причине мы допустили, что такая штука может появиться в столице. Поэтому кроме злости вперемешку с иронией важно определить свое отношение к подобным объектам и знать, что привело к их исполнению. Важно думать, как через новые музеи превращать нашу коммуникативную память в долговременную культурную память, которая сможет комплексно информировать нас о собственной истории.
Сцяпан Стурэйка, гісторык, культурны антраполаг, музеолаг, дацэнт ЕГУ, лідар ICOMOS-Беларусь
— Тое, што мы ўсе пабачалі і пачулі ў пятніцу — гэта, уласна, адказ, чаму ў музейную сферу апошнія гады не ідуць таленавітыя людзі. Яны ідуць куды заўгодна — у IT, медыя, але не ў музейную галіну. І калі пабачыць праект новага Нацыянальнага гістарычнага, становіцца зразумела чаму. Тое, што нам прад’явілі на нарадзе, могу апісаць толькі словамі «гішпанскі сорам». Гэта сорамна і сумна.
Але, вядома, у гэтай гісторыі прагледжваюцца некалькі пластоў.
Па-першае, канцэпцыя нацыянальнай гісторыі. Некалі Аляксандр Лукашэнка казаў, што так і не разабраўся, у чым палягае нацыянальная ідэя Беларусі. Ён распавядаў, што наняў самых моцных акадэмікаў, яны працавалі, працавалі, але не справіліся. Не думаю, што зараз канцэпцыя праяснілася, стала больш зразумелай. Адзінае дакладна, што актуалізацыя ўсёй гэтай тэмы звязана з замацаваннем культу асобы Лукашэнкі, з 30-годдзем яго праўлення. Маўляў, гэта канец гісторыі. Але мяне цікавіць пытанне — як гэта ўсё будзе пададзена? Бо Лукашэнка, мы ўсе ведаем, не падлягае аніякай сістэме ідэй. Сёння ён такі, паслязаўтра — такі. Сёння — Саюзная дзяржава, заўтра — шматвектарнасць. Усё гэта мы шмат разоў праходзілі. І адна справа хацець, каб цябе ўпісалі ў гісторыю, а іншая — што атрымаецца па выніку.
Па-другое, у музея таксама ёсць і архітэктурны план. Рэндары, якія нам паказалі, складана назваць рэальным праектам. Відавочна, што гэта было зроблена за папярэдні вечар. Камусьці патэлефанавалі і сказалі: «Давай, зрабі хуценька для нарады», і ён зрабіў. Пры тым, што можна заўважыць, што ў праекце выкарыстоўваліся ідэі нейкіх папярэдніх распрацовак, якія мы недзе калісьці бачылі. То-бок гэта ўсё не мае ніякага дачынення да рэальнага архітэктурнага планавання, увогуле да рэальнай архітэктурнай дзейнасці.
Трэцяе вымярэнне — гістарычнае. Я зараз заканчваю кніжку пра гісторыю захавання культурнай спадчыны паваеннай Беларусі ў БССР. І магу зазначыць, што больш шматпакутнага праекта, чым Нацыянальны гістарычны, у нас няма. Будынак для Гістарычнага музея (тады ён называўся Дзяржаўны гістарычны) пачалі будаваць яшчэ ў 1960-я. На Кастрычніцкай. Там ужо амаль пачалі мантаваць экспазіцыю, але потым Машэраў вырашыў стварыць у будынку ўсё ж Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. І Нацыянальны гістарычны з’явіўся там, дзе ён ёсць сёння — на вуліцы Карла Маркса.
Літаральна нядаўна, у 2017 годзе быў падпісаны загад Лукашэнкі аб новым праекце Гістарычнага — яго хацелі пабудаваць насупраць Стэлы. Праект ужо быў распрацаваны, але сродкі на ўзвядзенне будынка сышлі на музейны квартал па вуліцы Леніна. Не шанцуе Гістарычнаму, і ўсё!
Калі падсумаваць усе гэтыя рэчы, то выснова тут для мяне напрашваецца наступная — «якая нацыя, такі і музей». Няма нацыянальнага паразумення ў гэтым пытанні, няма жадання падумаць пра гэта больш маштабна, чым у перспектыве захавання ўлады канкрэтнага чалавека на кароткі прамежак часу, які яму застаўся.
Калі тое, што нам паказваюць, ёсць вынікам 30-годдзя яго праўлення — то гэта крах! Гэта сорам!
Але падзялюся і яшчэ адным разважаннем. Зараз у сваёй кніжцы я пішу пра тое, як разумелася гісторыя, мінулае, помнікі ў савецкія часы — у 1960-я, 1970-я, 1980-я, 1990-я. І хачу сказаць, што гэтым рэчам уласціва эвалюцыянаваць. Людзі, якія ва ўладзе лічаць, што кіруюць гэтым працэсам, насамрэч ім не кіруюць. У нашых музеях было закладзена марксіцкае разуменне гісторыі як паслядоўнай змены гістарычных, сацыялагічных фармацый. Да гэтай пары гэты падыход захаваны, мы не задумваемся пра гэта, і аднаўляецца ў беларускіх, асабліва краязнаўчых музеях. У прынцыпе, першапачаткова і Нацыянальны гістарычны быў пабудаваны на гэтым падыходзе. З ідэяй нацыянальнага ў савецкі час змагаліся пастаянна і мэтанакіравана — пачынаючы з Курапат, колькі там расстраляна, таксама ў «хрушчоўскія», «брэжнеўскія» часы. І, нягледзячы на пастаннае змаганне, ідэя нацыянальнага здолела прабіцца. Гэта адбылося напрыканцы 1980-х, але ў прынцыпе яна існавала ва ўсе часы — у 1960-я, 1970-я, 1980-я, 1990-я. Бо гэта ідэя жывая, у адрозненне ад мёртвага, што прапануюць нам зараз. Таму я бы параіў усім нам захоўваць спакой у дачыненні да новага праекта: «Усё пройдзе — і гэта таксама».
***
Праект новага Нацыянальнага гістарычнага музея быў прадстаўлены на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 6 верасня. «В содержании экспозиции не должно быть никакого националистического или ура-патриотического перехлёста. В ней нужно отразить объективный взгляд на нашу историю, чтобы не только беларусы, но и другие народы могли согласиться с её трактовкой или, во всяком случае, не могли отвергнуть или отрицать её. Моё основное требование — изложить исторические факты максимально правдиво», — агучыў свае патрабаванні да экспазіцыі музея Аляксандр Лукашэнка. Мяркуецца, што музей пабудуюць на месцы парку «Дрымлэнд». Тут будзе створаны Парк народнага адзінства, а перад музеем з’явіцца плошча са скульптурнай кампазіцыяй «Беларусь адзіная». Сам музей будзе паўтараць контур карты Беларусі. Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага пачнуць будаваць у 2025 годзе. Усе работы плануюць скончыць за год.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram