“Усе гэтыя Дзяржынскія…” Вольскі заклікаў перейменаваць у Беларусі вуліцы, названыя ў гонар катаў і прыстасаванцаў

Культура
Лявон Вольскі. Фота з сацсетак музыкі.

Лявон Вольскі публічна заклікаў да пазбаўлення беларускіх вуліц ад імёнаў “брыдкіх асоб”, распавядаючы пра працу над новым альбомам “Лісты палітвязням”. Гурт VOLSKI прыцягвае ўвагу да праблемы, на якую “мы заплюшчваем вочы”: 1,5 тысячы палітзняволеных у Беларусі ды катаванне людзей за кратамі.

У публічным відэазвароце да беларусаў, даступным на ютуб-канале творцы, Лявон Вольскі кажа, што Беларусь пакуль што, на жаль, застаецца часткай Расійскай імперыі: “Мы ўсё яшчэ целяпаемся ў яе непрыемных калючых абдымках”. Ён праводзіць паралелі паміж цяперашнімі палітычнымі рэпрэсіямі ды пачаткам мінулага стагоддзя, заўважаючы, што раней стаўленне да палітычных вязняў было больш чалавечым.

Гэтак, са жніўня 2020 года па віне дзяржавы ў Беларусі загінулі 16 чалавек з ліку палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі, кажа ў сваёй справаздачы “Правававая ініцыятыва”. Людзі былі застрэленыя, збітыя да смерці, даведзеныя да самагубства, памерлі з-за пагаршэння здароўя і адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення. Паводле пашыраных ацэнак, неафіцыйная колькасць палітычных зняволеных у Беларусі дасягае 5 тысяч чалавек.

“Некаторыя нашыя палітвязьні ўжо і па 3 гады сядзяць, а мы заплюшчваем на гэта вочы. <…> Гэта вельмі кепска. <…> І калі гэты паганы, непрыемны перыяд беларускай гісторыі падыдзе да свайго завяршэньня, <…> таксама трэба знаходзіць тых, хто вінаваты ў гэтай сытуацыі — гэта не адна сотня людзей. Яны мусяць атрымаць адпаведнае пакараньне, а мы ачысьціцца ад гэтага,” — кажа ў публічным звароце Лявон Вольскі.

Навошта мяняць назвы вуліц?

Ачышчэнне Беларусі немагчымае без дэкаланізацыі. Літва, Латвія, Польшча, Украіна праходзяць працэс пазбаўлення ад культурных кручкоў савецкага каланіяльнага светапогляду. І вычышчэнне вуліц ад помнікаў ды лексічных згадак савецкага тэрору — адзін з элементаў такой дэкаланізацыі.

“Вуліцы нашых гарадоў, якія названыя імёнамі катаў і прыстасаванцаў мусяць быць перайменаваныя. Усе гэтыя Дзяржынскі, Панамарэнка, Бэрсан, Берут і іншыя непрыемныя і брыдкія асобы… Мы мусім праз гэта абавязкова прайсці, бо, калі так не здарыцца, мы ўвесь час будзем вяртацца ў тую самую сітуацыю, пастаянна будзем наступаць, прабачце за банальны выраз, на гэтыя мярзотныя граблі — вяртацца да палітвязьняў і розных дыктатураў”, — кажа Лявон Вольскі ў сваім  сваім відэазвароце да беларусаў.

Пра альбом “Лісты палітвязьням”

Альбом “Лісты палітвязьням” прысвечаны з’яве палітычных зняволеных, цёмнай пляме ў найноўшай беларускай гісторыі. Там будзе дванаццаць, так бы мовіць, “лістоў”.

“У гэтых песьнях будзе сьпявацца пра тое, пра што мы звычайна пішам у лістах: пра пачуцьці, пра адчуваньні, пра жыцьцё, пра назіраньні, пра тое, што непакоіць”, — прэзентуе змест альбома Лявон Вольскі.

Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай.

Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: