Умер Иосиф Наумчик

Новости
Фото: Facebook Сергея Наумчика

Умер Иосиф Наумчик. Об этом сообщил его сын, журналист Сергей Наумчик.

«Бацька пражыў 86 гадоў і да апошніх дзён сачыў за падзеямі — і ў сьвеце, і ў Беларусі. Увогуле, быў грамадзкі актыўным«, — написал он.

«Папа належаў да вельмі вузкага кола кіраўнікоў, якія мелі тое, што сёньня мы называем нацыянальнай сьвядомасьцю. Вузкага нагэтулькі, што пералік іх імёнаў зьмесьцяцца ў два радкі, калі ўвогуле не адзін. У 20-х, 30-х гадах і пазьней усё нацыянальнае ў сфэры эліты было вычышчана; у суседняй Літве гэты працэс пачаўся на адно пакаленьне пазьней — магчыма,таму там бразаўскасы і выйшлі на першыя афіцыйныя пазыцыі, і зрабілі тое, што мусілі зрабіць.

У гуманітарным сэнсе, ягоная бясспрэчная заслуга — выратаваньне тысячаў жыцьцяў, бо ў якасьці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэньне Гарбачова і Палітбюро вывесьці войскі з Афганістану. У нацыянальным — спрыяньне беларускім пісьменьнікам, у прыватнасьці, пастаноўцы ў 70-я на сцэне коласаўскага тэатра п’есаў Караткевіча «Званы Віцебска» і «Кастусь Каліноўскі», а таксама стварэньне цэлай сеткі арганізацый ТБМ на Віцебшчыне.

Таварыства беларускай мовы было сэнсам ягонага жыцьця апошніх дзесяцігодзьдзяў. Ён быў сузаснавальнікам (у 1989) ТБМ імя Скарыны, уваходзіў у яго кіраўніцтва, а пасьля выхаду на пэнсію 25 гадоў — чвэрць стагодзьдзя — узначальваў Віцебскую абласную Раду ТБМ. Папрасіўся ў адстаўку толькі тады, калі ўжо ў літаральным сэнсе ногі не дазвалялі амаль штодзённа абыходзіць установы з просьбамі ды патрабаваньнямі, ды езьдзіць у раёны (але застаўся ганаровым старшынём аж да моманту ліквідацыі ТБМ)», — добавил Сергей Наумчик.

Иосиф Наумчик был вторым секретарем Витебского горкома партии, секретарем Витебского обкома партии по идеологии (это была третья по важности должность на Витебщине), советником ЦК КПСС в Афганистане, завотделом по реставрации и консервации памятников истории и культуры Витебского облисполкома.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: