У аўторак, 28 лістапада, Музей беларускай маляванкі, што ў Заслаўі, ладзіць творчы занятак па матывах маляваных дываноў.
Тэма гэтым разам — «Львы Алены Кіш і ўвесь жывёльны свет маляваных дываноў».
Абяцаюць, што будзе цікава і маляўніча!
Папярэдне абавязкова трэба запісацца па нумары +375447200923.
Уваход — па квітку ў музей: 5 рублёў поўны, 3 рублі льготны.
Нагадаем, што Музей беларускай маляванкі адкрыўся вясной 2023 года. Калекцыя музея збіралася з дывана працы Язэпа Драздовіча. Пачынальнікам калекцыі быў Аляксандр Рак — галоўны захавальнік фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Памяшканнем для новага музея стаў флігель-эрмітаж былога палаца Пшаздзецкіх.
Дата: 28 лістапада
Час: 15.30
Месца: Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, 13, Заслаўе