З 4 па 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці адбудзецца Тыдзень беларускай культуры.
Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту нашай культуры.
- 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў (рэгістрацыя тут), падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый “Беларуская культура кавы”, шляхетная і інтэлігентная).
- 5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend – квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі беларусамі).
- 6 верасня, серада: Дзень выяўленчага мастацтва: майстар-клас “Відзікі” (рэгістрацыя тут), акварэльны майстар-клас “Зорка Венера” (рэгістрацыя тут).
- 7 верасня, чацвер: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым; пасля сустрэчы для кожнага і кожнай будзе адкрыты вольны мікрафон – можна прачытаць свае вершы, фрагменты празаічных твораў ці паразважаць наконт таго, што турбуе).
- 8 верасня, пятніца: Дзень музыкі (беларускае караоке).
- 9 верасня, субота: Кірмаш (На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа, а таксама пройдуць выступы Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў).
- 10 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага “Багача”, плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі “Багач”).
Цягам усяго тыдня будуць працаваць сялянская фотазона, імерсіўная выстава «Лес беларускай міфалогіі і фальклору», замкавая і літаратурныя прасторы, адукацыйныя цікавосткі для дзяцей і дарослых, анлайн і афлайн актыўнасці і гэтай далей, далей, далей.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: