24-26 лістапада ў Вільні адбудзецца фестываль «Шлях: чалавек і супольнасць у падарожжы».
Фестываль праводзіцца ў другі раз. Летась ён праходзіў у цэнтры Варшавы і меў назву «Шлях: вопыт чалавечнасці з Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы». Яго арганізатары запрашалі паглядзець на прыклады сведчанняў чалавечай годнасці з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, пашукаць натхнення і шляхоў супольнага дзеяння ў цяперашнім стане. Да тэрору ў Беларусі ў 2022 годзе дадалася вайна ва Украіне, дзе працягваюцца масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Як жыць і захаваць сябе як асобу і чалавечны падыход да іншых людзей ва ўмовах рэпрэсій? Такія пытанні задавалі беларусы ўдзельнікам з Украіны, Польшчы, Літвы.
Аўтар ідэі фестывалю Дзмітры Строцаў, адкрываючы імпрэзу ў Варшаве ў 2022 годзе, назваў беларускую эміграцыю, верагодна, самым вялікім зыходам беларусаў у найноўшай гісторыі з часоў Другой сусветнай вайны: «Нам, беларусам, трэба, сустракацца, каб усведамляць сваё адзінства, і каб сумеснымі высілкамі вызваліць сваю краіну. Нам трэба зразумець, як заставацца людзьмі, захоўваць чалавечнасць у нялюдскіх умовах. Як хрысціянскае разуменне свету суадносіцца з патрэбай змагання за свабоду і годнасць чалавека», — сказаў літаратар на адкрыцці.
У 2023 годзе фестываль праходзіць у Вільні. Ужо сёння, 23 лістапада, у 18.00 адбудзецца прагляд фільма «Апошнія дні Алеся Пушкіна» дакументаліста Рамана Шэля і сустрэча з былым палітвязнем, журналістам і публіцыстам Алегам Грузьдзіловічам.
У пятніцу, 24 лістапада, чакаецца анлайн-лекцыя Аляксандра Ражкова “Рускі свет: вытокі ідэалогіі”.
У суботу, 25 лістапада, Дзмітрый Строцаў правядзе сустрэчу з польскім пісьменнікам і рыжысёрам Кштыштафам Чыжэўскім, аўтарам кнігі “Małe centrum świata” («Малыя цэнтры свету»). У гэты ж дзень чакаюцца дыскусія “Хто выстаіць?”, перформанс “Беларускія палітычныя вязні гавораць”, лекцыя “УПЦ і ПЦУ: праблемы, перспектывы, сітуацыя” і чытанне вершаў.
У нядзелю, 26 лістапада, фестываль завершыць сваю працу.
Уся праграма фестывалю тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: