У Вільні на акцыі салідарнасці адбылася прэм’ера песні на верш Максіма Знака «Бульба», перакладзены на літоўскую мову

Культура
Фота: «Вясна»

У Вільні насупраць амбасады Беларусі ў Літве прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам, ад якога амаль 16 месяцаў няма ніякіх звестак. Акцыю арганізавала Рада адвакатаў Літвы, у ёй удзельнічалі беларускія адвакаты і актывісты, паведамляе «Вясна».

Адвакат Яўген Пыльчанка, які бараніў Максіма Знака, за што пазбавіўся ліцэнзіі і быў вымушаны пакінуць краіну, сказаў, што Максім Знак «яскрава паказаў, як мусіць паводзіць сябе адвакат, каб адпавядаць зместу, мэтам і пакліканням прафесіі».

Старшыня Рады адвакатаў Літвы Міндаўгас Кукайціс падкрэсліў, што адна з мэтаў акцыі — прафесійная салідарнасць: утрыманне Максіма Знака без сувязі са знешнім светам прыраўноўваецца да катаванняў, і акцыю праводзяць, каб сказаць пра гэта гучна.

Максім Знак не толькі адвакат, а яшчэ і творчая асоба, ягоная творчасць прыносіць нам святло і надзею. Ён змог, калі была такая магчымаць ў СІЗА, пісаць і перадаваць на волю запісы і вершы, якія зараз апублікаваныя ў кнізе «Зэкамерон».

У Вільні на акцыі салідарнасці адбылася прэм’ера песні на верш Максіма Знака «Бульба», перакладзены на літоўскую мову
Фота: «Вясна»

На завяршэнне акцыі адбылася прэм’ера песні на верш Максіма Знака «Бульба», перакладзены на літоўскую мову. Музыку для яе напісаў таксама Максім. Песня прагучала ў выкананні Гедраса Арбачаўскаса.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: