У Вільні адкрыецца выстава графікі Алега Аблажэя

6 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016). З гэтай нагоды 18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g., 20) адкрыецца яго выстава.

Алег Аблажэй займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы Васіля Жуковіча «Гуканне вясны», Дануты Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Эрнэста Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільні — «Казка пра Султана» і іншыя.

У 1984—1986 гадах у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая Алегам Аблажэем, а таксама серыя паштовак.

Працы Алега Аблажэя неаднаразова выстаўляліся ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі.

У 2014 годзе Аблажэй маляваў плакаты «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», адбылося некалькі выставаў, у тым ліку ў Мінску, былі выпушчаны адмысловыя паштоўкі.

Алег Аблажэй. Плакат. «Першы аргумент супраць смяротнага пакарання — судовая памылка». Фота: Вясна.

У Літве Алега Аблажэя добра ведаюць не толькі як мастака, але і як грамадскага дзеяча. Ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці грамадска-палітычнага «Саюдзіса» («Руху»). Узнагароджаны літоўскім медалём «За падзеі 13-га студзеня».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!