У Варшаве падчас летняга прагляду фільмаў «Пад супольным небам» пакажуць стужкі з фестывалю беларускага кіно BulbaMovie
Трэці летні прагляд фільмаў «Пад супольным небам» распачаўся 10 ліпеня і працягнецца да 4 верасня. Ва ўтульным дворыку Centrum Myśli Jana Pawła II на Foksal, 11 па серадам паказваюць стужкі з пяці краін — Украіны, Беларусі, В’етнама, Грузіі і Індыі.
У праграму гэтага года ўвайшлі 15 старанна адабраных стужак: як мастацкія, так і дакументальныя, як доўгія, так і кароткія метры.
28 жніўня будуць прадстаўлены самыя цікавыя кароткаметражкі з фестывалю беларускага кіно BulbaMovie.
«Раскіданае гняздо», рэжысёр Валеры Нескарадзян, кароткаметражны дакументальны фільм, 27’, Славакія. Кранальны дакументальны фільм, у якім распавядаецца пра лёс сям’і, вымушанай пакінуць свой дом у Беларусі ў пошуках палітычнага прытулку ў Францыі. Іх падарожжа ператвараецца ў барацьбу за выжыванне, калі яны аказваюцца ў пастцы ў краіне, з якой спрабавалі збегчы.
«Мара. Беларускі сон», рэжысёрка Саша Кулак, дакументальны фільм, 62’, Францыя, Вялікабрытанія. Стужка Сашы Кулак — гэта вельмі асабістая гісторыя беларускіх пратэстаў, часу надзеі і сацыяльнага адзінства, калі здавалася, што ўсё магчыма.
«Апошняя начная змена», рэжысёр Максім Швед, ігравы фільм, 19’, Польшча. Пярэдадзень Новага года ў адным з варшаўскіх хостэлаў аказаўся сапраўдным кашмарам для дзяўчыны, якая працуе на ресепшене. Яна выратавала жыццё госцю — і гэта толькі пачатак гэтай надзвычай напружанай ночы.
Кожны вечар кіно пачынаецца або заканчваецца гутаркай з экспертам.
Госці гэтага вечара:
Януш Гаўрылюк – арганізатар Варшаўскага Фестывалю Беларускага Кіно BulbaMovie.
Максім Швед – рэжысёр фільма «Апошняя начная змена».
Уваход на паказы вольны. Пачатак: 28 жніўня ў 20.00.
Месца: Варшава, Foksal, 11.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.